Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Букераўскую прэмію-2016 атрымала Хан Канг з Паўднёвай Карэі


Ляўрэаткай Міжнароднай Букераўскай прэміі (Man Booker International Prize) за 2016 год стала паўднёвакарэйская пісьменьніца Хан Канг.

Хан Канг (нар. 1970) была прэміяваная за раман «Вэгетарыянка», які на ангельскую мову пераклала Дэбра Сьміт.

Міжнародная Букераўская прэмія была заснаваная ў 2004 годзе як дапаўненьне Букераўскай прэміі (Man Booker Prize for Fiction) — адной з самых прэстыжных узнагарод у сьвеце англамоўнай літаратуры. Спачатку Міжнародная Букераўская прэмія прысуджалася кожныя два гады, але пачынаючы ад сёлета — стала прысуджацца штогод. Сума 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў цяпер разьдзяляецца пароўну паміж прэміяваным аўтарам і яго перакладчыкам на ангельскую.

Сярод намінантаў на сёлетнюю Міжнародную Букераўскую прэмію быў раман ляўрэата Нобэлеўскай прэміі Архана Памука «A Strangeness in My Mind».

XS
SM
MD
LG