Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Керы і Лаўроў узначаляць новую спробу выратаваньня сырыйскіх мірных перамоваў


Дзяржсакратар ЗША Джон Керы (зьлева) і міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў у Вене, 16 траўня 2016 году
Дзяржсакратар ЗША Джон Керы (зьлева) і міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў у Вене, 16 траўня 2016 году

Дыпляматы з Расеі, ЗША, Эўропы і Блізкага Ўсходу 17 траўня ў Вене паспрабуюць выратаваць сырыйскія мірныя перамовы. Дзяржсакратар ЗША Джон Керы і міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў, якія будуць сустаршынямі нарады, сустрэліся 16 траўня, каб вызначыць парадак дня.

Пагадненьне аб спыненьні агню ў Сырыі дзейнічала зь лютага, але з тых часоў жорсткія баі некалькі разоў зноў успыхвалі. Яшчэ больш аддаленай выглядае пэрспэктыва «палітычнага ўрэгуляваньня» шляхам стварэньня пераходнага ўраду і правядзеньня выбараў.

Керы па-ранейшаму настойвае, што прэзыдэнт Сырыі Башар Асад павінен сысьці ў адстаўку. Ён назваў 1 жніўня гранічным тэрмінам для ўзгадненьня ўмоваў палітычнага пераходнага пэрыяду.

На баку сырыйскага дыктатара выступаюць Расея і Іран, і Башар Асад не дэманструе ніякага жаданьня сыходзіць у адстаўку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG