Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства абароны Расеі абвясьціла конкурс эсэ аб будучай вайне


Ад аўтараў чакаюць «генэрацыі новых ідэяў, навуковых, філязофскіх і іншых уяўленняў аб магчымых ваенных канфліктах будучыні».

Міністэрства абароны Расеі і Фонд пэрспэктыўных дасьледаваньняў праводзяць конкурс эсэ па агульных праблемах вайны і міру, а таксама формах і спосабах узброенай барацьбы будучыні. Сачыненьні прымае Ваенная акадэмія Генштабу, паведамляецца на сайце ведамства.

«Асноўнай мэтай правядзеньня конкурсу зьяўляюцца генэрацыя новых ідэяў, навуковых, філязофскіх і іншых уяўленьняў аб магчымых ваенных канфліктах будучыні, актуальных праблемах ваеннага будаўніцтва, ваеннага мастацтва і шляхах іх вырашэньня, выяўленьне людзей, здольных да ваенна-навуковай творчасьці, аналізу і прагназаваньня ў сфэры ўзброенага проціборства, для далейшага прыцягненьня да навуковых дасьледаваньняў у галіне абароны», - тлумачацца на сайце мэты конкурсу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG