Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джамала стала народнай артысткай Украіны


Пётар Парашэнка віншуе Джамалу
Пётар Парашэнка віншуе Джамалу

Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка прысвоіў сьпявачцы Сусане Джамаладзінавай (Джамале), якая перамагла на конкурсе «Эўрабачаньне-2016», званьне «Народная артыстка Украіны».

«Гэта фантастычная перамога. Ты зрабіла шчасьлівымі велізарную колькасьць людзей», - сказаў кіраўнік дзяржавы, уручаючы артыстцы ганаровую ўзнагароду ў час сустрэчы ў панядзелак. Ён падкрэсьліў, што перамога сьпявачкі сёньня надзвычай важная як для ўкраінскага народу ў цэлым, так і для крымскіх татараў у прыватнасьці.

«Фактычна ў падтрымку Ўкраіны падняўся ўвесь сьвет, і сёньня прыемна, што гэта ня проста падтрымка абстрактнай Украіны, а падтрымка Ўкраіны і Крыму, крымскіх татараў. Твая песьня, якая расказвае пра гісторыю тваёй бабулі, яе маленькай дачкі, гісторыі твайго народу — гэта ўсё так чапляе за сэрца, што ты проста ня можаш не падтрымаць, не прагаласаваць, ня стаць удзельнікам вялікага працэсу вызваленьня Крыму», - сказаў Парашэнка, адзначыўшы, што разам з жонкай і сям’ёй глядзеў трансьляцыю фіналу «Эўрабачаньня» і заўзеў за Джамалу.

«Магу сказаць, што ты зрабіла вялікі ўклад у тое, каб цяпер пытаньне Крыму было зноў на першы старонках», - дадаў Парашэнка.

Прэзыдэнт таксама даручыў МЗС Украіны ініцыяваць перад ЮНІСЭФ прысваеньне Джамале званьня пасла добрай волі.

Джамала са свайго боку адзначыла, што для яе надзвычай прыемна атрымаць узнагароду і прызнаньне. «Я напісала гэтую песьню, мабыць, таму, што проста не магла маўчаць, таму што вельмі доўга гэтая гісторыя суправадажалася страшнымі абразамі ў бок крымска-татарского народу, а цяпер яшчэ і ўкраінцаў. Мне хацелася сказаць праўду», - адзначыла сьпявачка.

Тым часам ужо пяць гарадоў Украіны заявілі пра гатовасьць стаць сцэнай наступнага конкурсу Эўрабачаньня. Дэпутат Вярхоўнай Рады Антон Герашчанка заявіў, што прапануе не дапускаць на яго тых прадстаўнікоў Расеі, якія выказваюцца ў «падтрымку расейскай акупацыі Ўкраіны». Аднак, як нагадваюць назіральнікі, у самой Украіны можа ўзьнікнуць перашкода: правілы конкурсу прадугледжваюць, што ён праводзіцца ў краіне, дзе няма вайны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG