Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У анэксаваным Крыме прапануюць Джамале зьмяніць грамадзянства і вярнуцца


Джамала вяртаецца ў Кіеў, сустрэча ў аэрапорце
Джамала вяртаецца ў Кіеў, сустрэча ў аэрапорце

Фактычная ўлада анэксаванага Расеяй Крыму прапануе Джамале зьмяніць грамадзянства з украінскага на расейскае і вярнуцца на паўвостраў.

Пра гэта паведамляе расейскае дзяржаўнае навінавае агенцтва ТАСС са спасылкай на віцэ-прэм’ера кантраляванага Расеяй ураду Крыму Георгія Мурадава.

«Я падкрэсьліваю, што Крым заўсёды будзе рады выступу Джамалы, гэта яе радзіма... Ёй засталося правесьці невялікія мерапрыемствы, зьвязаныя са зьменай грамадзянства, прыехаць на радзіму і выступаць у сябе», — сказаў ён.

Украінская выканаўца крымскататарскага паходжаньня Джамала (Сусана Джамаладзінава) перамагла на песенным конкурсе «Эўрабачаньне», фінал якога адбыўся ў сталіцы Швэцыі Стакгольме ў ноч на 15 траўня, зь песьняй «1944», якая распавядае аб масавай дэпартацыі крымскататарскага народу ў Сярэднюю Азію ў 1944 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG