Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гатоўнасьць прыняць «Эўрабачаньне-2017» заявілі мэры пяці ўкраінскіх гарадоў


Мэр Кіева Віталь Клічко
Мэр Кіева Віталь Клічко

Мэр Кіева Віталь Клічко заяўляе, што сталіца Ўкраіны зьяўляецца найбольш падрыхтаванай для правядзеньня песеннага конкурсу «Эўрабачаньне-2017».

«Па разьвіцьцю інфраструктуры, па сучасных гатэлях, па аэрапортах Кіеў ня мае канкурэнтаў. Паводле ўсіх гэтых складнікаў Кіеў — самы разьвіты горад і гатовы да правядзеньня такога вялікага конкурсу. Упэўнены ў тым, што правядзеньне „Эўрабачаньня-2017“ павінна адбывацца ў сталіцы», — сказаў кіраўнік Кіеву.

Паводле Клічко, тое, што конкурс у наступным годзе будзе праходзіць ва Ўкраіне, дасьць магчымасьць значна разьвіць інфраструктуру і турызм краіны.

Акрамя Клічко, пра гатоўнасьць прыняць у сваім горадзе песенны конкурс «Эўрабачаньне» ў 2017 годзе заявілі мэры яшчэ чатырох украінскіх гарадоў (Днепрапятроўска, Адэсы, Львова і Хэрсона).

Украінская выканаўца крымскататарскага паходжаньня Джамала (Сусана Джамаладзінава) перамагла на песенным конкурсе «Эўрабачаньне», фінал якога адбыўся ў сталіцы Швэцыі Стакгольме ў ноч на 15 траўня, зь песьняй «1944», якая распавядае аб масавай дэпартацыі крымскататарскага народу ў Сярэднюю Азію ў 1944 годзе. Другое месца на конкурсе заняла Аўстралія, трэцяе — Расея. Паводле правілаў, наступны конкурс павінна прымаць краіна-пераможца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG