Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Крыме прайшла акцыя, прысьвечаная гадавіне дэпартацыі крымскіх татараў


У Крыме прайшла акцыя «Ўзыходжаньне на Чатырдаг», прысьвечаная гадавіне дэпартацыі крымскіх татараў з тэрыторыі паўвострава ў 1944 годзе.

У акцыі ўзялі ўдзел больш за тры тысячы чалавек. Пра гэта паведамляецца на сайце Духоўнага ўпраўленьня мусульман Крыму і гораду Севастопалю. Выступіўшы перад узыходжаньнем на гару, намесьнік муфтыя паўвострава Айдэр Ісмаілаў заклікаў крымскіх татараў, «нягледзячы ні на што, ня падаць духам і заўсёды быць разам».

Паводле ўказу Сталіна з 18 да 20 траўня 1944 году з Крыму былі дэпартаваныя каля 200 тысяч татар. Іх высылалі ў Сярэднюю Азію, Сібір і на Урал.

У канцы красавіка 2016 году ўлады анэксаванага Расеяй паўвострава забаранілі дзейнасьць Мэджлісу крымска-татарскага народу, абвінаваціўшы арганізацыю ў экстрэмізме. ЗША, Эўразьвяз, Украіна і Турцыя асудзілі забарону. У самым Мэджлісе рашэньне расейскіх уладаў назвалі «чарговым злачынным дзеяньнем краіны-агрэсара».

XS
SM
MD
LG