Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штайнмаер выказаўся за ўдзел Расіі ў «вялікай васьмёрцы»


Міністар замежных справаў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер

Міністар замежных справаў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер

Меркаваньне кіраўніка нямецкага МЗС, аднак, разыходзіцца з ацэнкамі канцлера Нямеччыны

Міністар замежных справаў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер лічыць, што ў Эўрапейскім Зьвязе расьце колькасьць праціўнікаў антырасейскіх санкцый. У інтэрвію выданьню Der Tagesspiegel кіраўнік МЗС Нямеччыны зноў выказаўся таксама за вяртаньне Расеі ў «вялікую васьмёрку» пры выкананьні ёю Менскіх дамоўленасьцяў, накіраваных на ўрэгуляваньне ўзброенага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.

Паводле меркаваньня Штайнмаера, у гісторыі няма «пераканаўчых прыкладаў», якія б пацьвярджалі, што ізаляцыя і ціск на нейкую дзяржаву спрыялі б умацаваньню міжнароднага міру. Таму, лічыць кіраўнік МЗС Нямеччыны, асноўныя сусьветныя дзяржавы мусяць быць зацікаўленыя ў вяртаньні Расеі ў «вялікую васьмёрку».

У пачатку траўня нямецкі часопіс Der Spiegel апублікаваў артыкул пра прызнаньне Нямеччынай таго факту, што «фармат G7 плюс Расея» больш не жыцьцяздольны. Паводле ацэнак ведамства фэдэральнага канцлера Нямеччыны, Расея больш ніколі ня зможа далучыцца да міжнароднага фармату «вялікай сямёркі» як восьмы ўдзельнік перамоваў, адзначалася ў публікацыі. Выданьне звяртала ўвагу на на адсутнасьць прыкмет імкненьня Масквы выконваць умовы для свайго вяртаньня ў кола вядучых індустрыйных дзяржаў.

Фармат «вялікай васьмёркі» спыніў сваё існаваньне пасьля анэксіі Расеяй Крымскага паўвостраву. З 2014 году Вялікабрытанія, Нямеччына, Італія, Канада, Францыя, ЗША і Японія праводзяць свае рэгулярныя сустрэчы на найвышэйшым узроўні без удзелу Расеі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG