Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 16 траўня: Сяргей Лаўроў у Менску, вечарына з нагоды юбілею Барыса Сачанкі


Барыс Сачанка на Нарачы

Барыс Сачанка на Нарачы

Гэты дзень у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша

Менск. У Літаратурным музэі імя Максіма Багдановіча (Мінск, вул. Багдановіча, 7а) адбудзецца мерапрыемства Дзяржаўнага музэя гісторыі беларускай літаратуры «Барыс Сачанка. Вечны кругазварот жыцьця», з нагоды юбілею пісьменьніка, перакладчыка і выдаўца, ляўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа. Пачатак а 18 гадзіне.

Менск. Рабочы візыт міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова.

Менск. Адкрыты круглы стол на тэму Эўрапейскай палітыкі суседзтва з удзелам дэпутатаў Эўрапарлямэнту і беларускай дэмакратычнай супольнасьці. Месца правядзеньня — гатэль «Рэнэсанс» (пр. Дзяржынскага, 1Е). Пачатак у 14:00.

Гэты дзень у гісторыі

1674 — Ян Сабескі абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.

1686 — паміж Расеяй і Рэччу Паспалітай падпісаны «вечны мір», Расея атрымала Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну і Кіеў.

1804 — Напалеон I абвешчаны імпэратарам.

1889 — упершыню апублікавалі паэму «Тарас на Парнасе» (у газэце «Минский листок»). Паэма была напісаная, найбольш верагодна, у 1850-я. Аўтарам паэмы лічыцца Канстанцін Вераніцын. Ён паходзіў з прыгонных сялян. Вучыўся ў Гарадоцкім прыходзкім вучылішчы, Віцебскай гімназіі (1845-52) і Пецярбурскай мэдыка-хірургічнай акадэміі (1852-54). 3 акадэміі яго ў 1854 годзе выключылі. У 1859 годзе ён бліскуча скончыў Горы-Горацкі земляробчы інстытут, напісаўшы дысэртацыю «О белорусском хозяйстве». У 1863-74 жыў і працаваў у Пецярбургу, у 1874-79 працаваў выкладчыкам у Маладзечанскай настаўніцкай сэмінарыі, з 1880 служыў у Пецярбургу ў апараце Міністэрства шляхоў зносін, меў чын стацкага саветніка. Дакладная дата сьмерці Вераніцына невядомая.

1986 — у Горадні адкрыты Дом-музэй М. Багдановіча.

У гэты дзень нарадзіліся:

1755 — Ян Непамуцэн Касакоўскі, дзяржаўны й рэлігійны дзяяч ВКЛ.

1911 — Васіль Вітка, клясык беларускай дзіцячай літаратуры.

1955 — Вольга Корбут, гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка.

1957 — Юры Шаўчук, расейскі паэт і рок-музыка.

У гэты дзень памерлі:

1926 — Казімер Сваяк, беларускі каталіцкі сьвятар, нацыянальны дзяяч, паэт.

1979 — Яўсей Канчар, беларускі палітычны дзяяч, гісторык, публіцыст, вучоны ў галіне эканамічнай геаграфіі, адзін з арганізатараў Усебеларускага зьезду 1917 году.

Цытата на памяць:

Супакойцеся дэманы, дзяўбаныя кабінэтныя і кухонныя псэўдапатрыёты, ваяўнічыя радыкалы з абодвух бакоў, якім увод войскаў канчаткова разьвяжа рукі. Зноў крыві брацкай захацелі, гэтай віягры, каб і далей у вас усё стаяла... Калі будзе, не дай Бог, вайна ў 2014 і пацякуць па венах Расеі і Украіны «двухсотыя», дык ў 2017 будзе ўжо іншая рэвалюцыя, і мы атрымаем ужо канчатковы ўсеагульны «кірдык».

Дзе палітыка?! Дзе вагоны перагаворшчыкаў? Дзе народная дыпляматыя? Дзе пасол? Чаму нашы «разумныя, сьмелыя, дэпутаты, якім баліць за рускі народ» не прыехалі на Майдан, у Раду, ужо ў сьнежні мінулага года, бясстрашна ня выказаліся, ня сьпелі свае куплеты... Алімпіяда... А цяпер, як звычайна, прыкрываюцца войскамі, пацанамі, крывёю.

Мы — людзі Ўкраіны і Расеі — радня. Кожнаму з нас проста неабходна зрабіць усё магчымае, каб не дапусьціць братазабойчай бойні. Інакш пераможа нялюдзкасьць.

З любоўю да Расеі і Ўкраіны,

Юрый Шаўчук пра Крым ў сакавіку 2014 году

XS
SM
MD
LG