Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баевікі «Ісламскай дзяржавы» зьдзейсьнілі тэрарыстычныя атакі ў Емэне і Іраку


Радыкальная групоўка «Ісламская дзяржава» узяла на сябе адказнасьць за апошнія напады сьмяротнікаў у Емэне і Іраку.

У Мукальле на поўдні Емэна, у выніку падрыву сьмяротніка загінулі па меншай меры 25 чалавек. Акрамя таго, у выніку нападу на газаперапрацоўчы завод пад Багдадам загінулі па меншай меры 14 чалавек, яшчэ больш за 20 атрымалі раненьні.

Рана раніцай у нядзелю ў завадзкіх варот быў узарваны аўтамабіль, пасля чаго шасьцёра баевікоў з паясамі сьмяротнікаў увайшлі на тэрыторыю завода і ўступілі ў сутыкненьне з аховай, паведамляе Бі-бі-сі.

У апошнія месяцы радыкальная групоўка «Ісламская дзяржава», якое ўтрымлівае пад кантролем частка Сырыі і Іраку, ажыцьцявіла некалькі нападаў і за межамі падкантрольных яму тэрыторый.

XS
SM
MD
LG