Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі нацыянальны кангрэс у Менску распачаўся выступам Шушкевіча


Устаноўчая сэсія Беларускага нацыянальнага кангрэсу праходзіць у Менску ля помніка Янку Купалу. Мікалай Статкевіч заявіў, што сябрам аргкамітэту кангрэсу было адмоўлена ў прадстаўленьні памяшканьня.

Удзел у сходзе бяруць некалькі соцень чалавек. Міліцыянты склалі пратаколы на некаторых удзельнікаў мерапрыемства.

Вядуць сход Мікалай Статкевіч і Уладзімір Някляеў. Кангрэс распачаўся зь вітальнага слова Станіслава Шушкевіча, паводле яго словаў, Беларусь стала паліцэйскай дзяржавай.

На самым пачатку Кангрэс прагаласаваў за парадак дня, прапанаваны аргкамітэтам. З прамовамі выступіў грамадзкі актывіст Вячаслаў Сіўчык, прафсаюзы лідэр Генадзь Фядыніч.

Сіўчык у прамове акрэсьліў мэту кангрэсу — аб’яднаць апазыцыю. «Калі не рабіць спробы аб’яднацца, будзем таптацца на месцы. Няма ў Беларусі надзеі, апроч яе сыноў» — падкрэсьліў Уладзімір Някляеў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG