Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 15 траўня. Беларускі нацыянальны кангрэс у сквэры Янкі Купалы


Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч

Афіша

Менск. Беларускі нацыянальны кангрэс пройдзе ў сквэры Янкі Купалы. Аргкамітэт заклікаў грамадзянаў прыйсьці ў нядзелю а 12.00 да помніку Янку Купалу і падтрымаць дэлегатаў кангрэсу ў іх барацьбе за права на мірныя сходы.

Аргкамітэт таксама запрасіў на кангрэс кіраўнікоў дыпляматычных прадстаўніцтваў замежных краінаў. Радыё Свабода будзе весьці жывую відэатрансьляцыю з кангрэсу.

Менск. 2 зьезд Руху салідарнасьці «Разам» пройдзе а 14 гадзіне ва ўправе партыі БНФ (Чарнышэўскага, 3). Сябры і прыхільнікі руху будуць прымаць удзел у якасьці дэлегатаў ў працы Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, і па яго завяршэньні возьмуць удзел у працы сходу.

Менск. Рабочы візыт міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова. Заплянаваныя перамовы Сяргея Лаўрова зь міністрам замежных справаў Беларусі Уладзімерам Макеем.

Гэты дзень у гісторыі

Міжнародны дзень сям’і. Адзначаецца штогод з 1994 году паводле рашэньня Генэральнай Асамблеі ААН ад 20 верасьня 1993 году.

Міжнародны дзень адмоўнікаў ад ваеннай службы паводле перакананьняў сумленьня. Заснаваны на першай міжнароднай сустрэчы адмоўнікаў ў Капэнгагене ў 1981 годзе.

1905 — дэбютаваў у друку Янка Купала. У газэце «Северо-западный край» быў апублікаваны верш «Мужык».

1948 — Пяць арабскіх дзяржаваў (Сырыя, Эгіпет, Лібан, Ірак і Ярданія) напалі на Ізраіль на наступны дзень пасьля абвяшчэньня яго незалежнасьці.

1950 — У Тураве адкрыўся краязнаўчы музэй

1955 — СССР, ЗША, Англія, Францыя і Аўстрыя падпісалі дзяржаўную дамову аб аднаўленьні незалежнай і дэмакратычнай Аўстрыі.

1971 — У Лёндане адкрылася Беларуская бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны.

1979 — У Менску адкрыўся Музэй старажытнабеларускай культуры (заснаваны 7 ліпеня 1977 г.).

1990 — Пачаў працу Вярхоўны Савет БССР 12-га скліканьня, якому было наканавана абвясьціць незалежнасьць Беларусі.

1993 — У Гомелі створаны Музэй-лябараторыя Францішка Скарыны.

У гэты дзень нарадзіліся:

1845 — Ян Чэрскі, беларускі геоляг і дасьледчык Сыбіру

1859 — П’ер Кюры, францускі фізык

1882 — Уладзіслаў Галубок, беларускі тэатральны дзеяч, рэжысэр, драматург

1909 — Язэп Найдзюк, дзеяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, выдавец, гісторык.

1922 — нарадзіўся беларускі пісьменьнік і кінарэжысёр Пётр Васілеўскі. Сярод работ — фільм «Палеская легенда».

1926 — Ніна Тарас, беларуская пісьменьніца

1936 — Барыс Сачанка, беларускі пісьменьнік, перакладчык і выдавец

У гэты дзень памерлі:

1762 — Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька», вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, мэцэнат

1935 — Казімер Малевіч, мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — кірунку ў абстрактным мастацтве.

2013 — Нінэль Шчасная, беларуская мастачка.

Цытата на памяць

Бег каня можна перадаць аднатонным алоўкам. Але перадаць рух чырвоных, зялёных, сініх масаў алоўкам нельга.

Казімір Малевіч

XS
SM
MD
LG