Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская сьпявачка Джамала атрымала адмысловую прэмію на «Эўрабачаньні»


Прадстаўніца Украіны на «Эўрабачаньні 2016» Джамала атрымала прэмію Marcel Bezencon, якая ўручаецца ў рамках міжнароднага песеннага конкурсу.

Украінка атрымала прэмію ў намінацыі «ад камэнтатараў».

Прэмія Marcel Bezencon ўручаецца на «Эўрабачаньні» з 2002 года ў трох намінацыях: ад прэсы, ад камэнтатараў і ад кампазытараў. У гэтым годзе прэмію ад прэсы атрымаў выканаўца, які прадстаўляе Расею, Сяргей Лазараў. Сымпатыі кампазытараў атрымаў сьпявак з Аўстраліі Даме Ім.

Украінская выканаўца крымскататарскага паходжаньня Джамала прадстаўляе на конкурсе песьню «1944», якая распавядае аб масавай дэпартацыі крымскататарскага народа ў Сярэднюю Азію ў 1944 годзе.

У 61-м песенным конкурсе «Эўрабачаньне» бяруць удзел 42 краіны, у фінал выйшлі прадстаўнікі 26 краін.

Фінал «Эўрабачаньня 2016» стартуе ў суботу ў 22:00 па менскім часе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG