Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што кажуць пра Сяргея Лазарева і Джамалу на расейскім тэлебачаньні?


Прайшлі два паўфіналы песеннага конкурсу «Эўрабачаньне», якія вывелі ўкраінскую сьпявачку крымскататарскага паходжаньня Джамалу у тройку лідэраў букмэкерскіх ставак. Высокія шанцы на перамогу ёсьць таксама ў прадстаўніка Расеі Сяргея Лазарава.

Высьвятленьне палітычных адносінаў паміж Масквой і Кіевам сёлета адбілася і на конкурсе. У прыватнасьці, расейскі камэнтатар перакруціў сэнс песьні Джамалы, зрабіўшы акцэнт на яе выступах у Расеі. А Сяргею Лазараву нагадалі яго заяву двухгадовай даўніны: «Крым — гэта Ўкраіна». Калі Ўкраіна адправіла на «Эўрабачаньне» Джамалу, многія расейцы ўспрынялі гэта як выклік. А яе песьню «1944» аб трагічных падзеях пасьля Другой сусьветнай вайны, калі крымскія татары зазналі прымусовую дэпартацыю з Крыму па віне Савецкага Саюзу, як абразу ў бок Расеі. Удзел сьпявачкі ў конкурсе расейскія мэдыі назвалі «правакацыяй», каб «пасварыць Расею і Ўкраіну».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG