Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас акцыі на Кастрычніцкай затрымалі журналіста Алега Грузьдзіловіча


Карэспандэнта Свабоды Алега Грузьдзіловіча затрымалі падчас асьвятленьня акцыі «Праспэкт нацыянальнага сьцяга» на Кастрычніцкай плошчы.

Цяпер на яго складаюць пратакол за парушэньне правілаў дарожнага руху.

Алега Грузьдзіловіча затрымалі на праспэкте Незалежнасьці ля выхаду са станцыі мятро «Кастрычніцкая», калі ён выконваў свае прафэсійныя абавязкі: ён фатаграфаў момант, як працоўнікі камунальных службаў здымалі з флагштоку бел-чырвона-белы сьцяг, прымацаваны туды ўдзельнікам акцыі.

Грузьдзіловіча абвінавачваюць у тым, што ён выйшаў на праезджую частку. Пры гэтым рух на праспэкце падчас усёй акцыі быў перакрыты па невядомым прычынам.

Міліцыянт запрасіў журналіста сесьці ў машыну і яго павезлі для далейшага разбіральніцтва.

Сам Грузьдзіловіч паведаміў, што яго адвезлі да гатэлю «Эўропа», дзе яму выпісваюць штраф памерам 210 тысяч беларускіх рублёў за парушэньне правілаў дарожнага руху.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG