Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін з найвышэйшых ваенных пастоў у ЗША заняла жанчына


Генэрал ваенна-паветраных сіл ЗША Лоры Робінсан стала першай жанчынай, якая прыняла кіраваньне баявым часткамі — яна прызначана кіраўніком камандаваньня паветрана-касьмічнай абароны Паўночнай Амэрыкі (НОРАД) і адначасова — Паўночнага камандаваньня Ўзброеных сіл ЗША.

Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».

Робінсан, якая зьмяніла на гэтай пасадзе адмірала Біла Гортні, прыняла на сябе камандаваньне 13 траўня. Цырымонія прайшла на базе ВПС «Пэтэрсан» ў Каларада-Спрынгс, штат Каларада. Да прызначэньня на гэтыя пасады Робінсан камандавала ваенна-паветранымі сіламі ЗША на Ціхім акіяне — пад яе кіраўніцтва знаходзілася больш за 46 тысяч чалавек у Японіі, Паўднёвай Карэі, на Гавайскіх выспах, Алясцы і востраве Гуам.

Лоры Робінсан — адна з двух генэралаў-жанчын у ВПС ЗША.У яе актыве больш за 900 гадзін налёту на самалётах баявога кіраваньня E-3B/C і E-8C.

XS
SM
MD
LG