Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Косава прынялі ў склад чальцоў Міжнароднай фэдэрацыі футбола. На кангрэсе ФІФА ў Мэхіка за гэта прагаласаваў 141 дэлегат, 23 былі супраць.

Таксама ў пятніцу чальцом ФІФА стаў Гібральтар, што зьяўляецца тэрыторыяй Вялікабрытаніі. Таму цяпер ФІФА налічвае 211 чальцоў. Такім чынам Косава, таксама як і Гібральтар, пасьпяваюць прыняць удзел у кваліфікацыі для ўдзелу ў Чэмпіянаце сьвету па футболе 2018 года, якая пачнецца ў верасьні.

Сэрбія, ад якой Косава ў аднабаковым парадку абвясьціла незалежнасьць у 2008 годзе, паабяцала абскардзіць рашэньне прыняць Косава ў ФІФА. У пачатку траўня Косава гэтак жа прынялі ў шэрагі чальцоў Саюза эўрапейскіх футбольных асацыяцый галасамі 28 дэлегатаў «за» і 24 «супраць». Косава цяпер прызнаюць незалежнай дзяржавай крыху больш за 100 краін сьвету з амаль 200, але Сэрбія працягвае лічыць яго сваёй канстытуцыйна неад’емнай часткай.

Цяпер ФІФА і УЕФА відавочна прыйдзецца прымаць меры, каб каманды і зборныя Сэрбіі і Косава не зводзіліся разам у адборачных матчах.

XS
SM
MD
LG