Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Польшча мяняе парадак афармленьня «TaxFree» ад 1 чэрвеня


Варшава.

Варшава.

На сёньняшні дзень мінімальная сума складае 200 злотых і будзе такой да канца траўня. З 1 чэрвеня ў адпаведнасьці з распараджэньнем польскага міністэрства фінансаў, каб вярнуць ПДВ ад пакупак у Польшчы, трэба набыць тавару на суму ня менш за 300 злотых. Гэтая сума мае быць указаная ў дакумэнце «TaxFree», які выдае гандляр. Да фактуры мае быць прымацаваны фіскальны касавы чэк, паведамляе тэлеканал «Белсат».

Таксама мяняюцца правілы вывазу тавару. Цяпер у выпадку калі з тэрыторыі ЭЗ вывозіцца толькі частка тавараў, заяўленых у дакумэнтах «TaxFree», то пра гэта ў абавязковым парадку неабходна папярэдзіць працаўніка мытні. Пацьверджаньне вывазу будзе дадзена толькі адносна тых тавараў, якія рэальна знаходзяцца ў багажы, які перасякае мяжу.

Указ № 40, які набыў моц 14 красавіка, абмежаваў бязмытны ўвоз тавараў для асабістага карыстаньня на тэрыторыю Беларусі. Праз гэта, паводле жыхароў памежнага рэгіёну, ахвотных наведваць суседнюю Польшчу стала меней.

Паводле ўказу № 40 у выпадку ўвозу тавараў у Беларусь часьцей, чым адзін раз на тры месяцы, тавары коштам вышэй 300 эўра і вагой звыш 20 кіляграмаў ня будуць адносіцца да тавараў асабістага карыстаньня.

XS
SM
MD
LG