Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскія візавыя цэнтры адкрыліся ў чатырох беларускіх гарадах


Літоўскія візавыя цэнтры адкрыліся 13 траўня ў Магілёве, Лідзе, Баранавічах і Пінску. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве замежных справаў Літвы.

Такім чынам, у Беларусі запрацавалі ўсе восем літоўскіх візавых цэнтраў (раней яны адкрыліся ў Менску, Горадні, Берасьці і Гомелі), паведамляе Польскае радыё.

У літоўскім МЗС адзначылі, што афіцыйная Вільня зацікаўленая ў далейшым росьце ўязнога турызму зь Беларусі, умацаваньні сувязяў паміж людзьмі, спрашчэньні візавага рэжыму паміж Эўрапейскім Зьвязам і Беларусьсю, а дзьве траціны літоўскіх віз, якія выдаюцца беларусам, зьяўляюцца шматразовымі.

У МЗС Літвы таксама нагадалі, што зьвяртацца па візу беларусы па-ранейшаму могуць і непасрэдна ў амбасаду Літвы ў Менску або ў Генконсульства ў Горадні.

XS
SM
MD
LG