Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сайт «Крым. Реалии» выдалілі з рэестру забароненых у Расеі


Генпракурор Крыму Натальля Паклонская
Генпракурор Крыму Натальля Паклонская

Інтэрнэт-карыстальнікам ў Расеі і ў анэксаваным ёю Крыме зноў адкрыты доступ да сайту праекту Радыё Свабода «Крым. Рэаліі». Пра гэта паведамляюць як чытачы сайту, гэтак і ў Раскамнаглядзе, які два дні блякаваў рэсурс.

У прыватнасьці, як паведаміў расейскім інфармацыйным агенцтвам прэс-сакратар Раскамнагляду Вадзім Ампелонскі, рэдакцыя «Крым. Рэаліі» выканала прадпісаньні па зьняцьці аднаго з матэрыялаў, у сувязі з чым доступ да сайту адноўлены. Паводле зьвестак ведамства, на гэтай старонцы было зьмешчана інтэрвію з адным зі лідэраў Мэджлісу крымскіх татараў.

У той жа час падкантрольны Расеі пракурор анэксаванага Крыму Натальля Паклонская настойвае на тым, каб доступ інтэрнэт-карыстальнікаў да «Крым. Рэаліі» на тэрыторыі Расеі і Крыму быў забаронены.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG