Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барыс Хамайда нагадваў віцяблянам, які сьцяг — сапраўдны беларускі


Найстарэйшы віцебскі апазыцыянэр раздае мінакам белыя і чырвоныя стужкі, а таксама стужкі зь беларускім арнамэнтам.

Сэнс акцыі, паводле спадара Хамайды, у наступным: гэтымі днямі адзначаецца афіцыйна прызначаны Дзень дзяржаўнага сьцяга і герба — адноўленых амаль што савецкіх сымбаляў. Аднак сапраўдныя колеры спрадвечнага сьцяга беларусаў — белы і чырвоны, а не чырвоны і зялёны.

Мінакі ахвотна прычэплівалі стужкі на адзеньне:

«Даўно трэба раздаваць такія стужкі, а не «калярадзкія», — сказаў малады бацька, прычапіўшы стужку з арнамэнтам на куртку трохгадоваму сыну.

«У Віцебску ці ня ў кожнай кнігарні прадаюцца і чырвона-зялёныя сьцягі, і нават расейскія «трыкалёры», — заўважыў спадар сталага веку і паказаў татуіроўку на руцэ — бел-чырвона-белы сьцяг. Ён сказаў, што зрабіў татуіроўку пару год таму, пасьля падзеяў Кіеўскага майдану, на знак прыхільнасьці да беларускай нацыянальнай ідэі.

Барыс Хамайда раздаваў таксама жоўтыя і блакітныя стужкі, дэманструючы такім чынам падтрымку ўкраінскай незалежнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG