Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская паліцыя праверыла Навальнага на дачыненьне да «Ісламскай дзяржавы»


Аляксей Навальны на дэманстрацыі памяці забітага расейскага апазыцыянэра Барыса Нямцова.

Аляксей Навальны на дэманстрацыі памяці забітага расейскага апазыцыянэра Барыса Нямцова.

Прадстаўніца Міністэрства ўнутраных спраў РФ Марыя Пірагова кажа, што Навальны проста апынуўся ў аўтобусе, які спынілі ў рамках «прафіляктычнай» апэрацыі «Анаконда».

Паліцыя затрымала ў Краснадарскім краі расейскага апазіцыянэра Аляксея Навальнага і супрацоўнікаў фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК). Пра гэта паведаміў у «Твітэры» сам Навальны.

Апазыцыянэр паведамляе, што быў затрыманы ў рамках паліцэйскай апэрацыі «Анаконда»

Дырэктар ФБК Раман Рубанаў у сваім «Твітэры» піша, што ўсіх затрыманых правяраюць на дачыненьне да тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў РФ па Краснадарскім краі Марыя Пірагова абвергла інфармацыю пра затрыманьне апазыцыянэра і заявіла «Інтэрфаксу», што Навальны проста апынуўся ў аўтобусе, які спынілі ў рамках «прафіляктычнай» апэрацыі «Анаконда».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG