Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама абмяркуе зь лідэрамі краінаў Паўночнай Эўропы ўцекачоў і расейскія амбіцыі


Расейскі бамбавік над Балтыйскім морам (архіўнае фота)
Расейскі бамбавік над Балтыйскім морам (архіўнае фота)

Усё большыя ваенныя амбіцыі Расеі будуць важнай часткай парадку дня сустрэчы, якую 13 траўня прэзыдэнт ЗША Барак Абама правядзе з лідэрамі пяці краінаў Паўночнай Эўропы.

Кіраўнікоў Швэцыі, Даніі, Фінляндыі, Нарвэгіі і Ісьляндыі будуць сустракаць у Вашынгтоне ў адпаведнасьці з пратакольнымі правіламі дзяржаўнага візыту. Абама правядзе зь імі перамовы ў Белым доме па глябальных пытаньнях бясьпекі, уключаючы крызыс у Сырыі і Іраку, які прывёў да прытоку тысячаў мігрантаў у Эўропу.

Анэксія Крыму ў 2014 годзе устрывожыла суседзяў Расеі — паўночныя краіны і краіны Балтыі. У НАТО разглядаюць спосабы прадухіленьня магчымага пашырэньня расейскай агрэсіі. Белы дом хоча прадэманстраваць падтрымку сваім паўночнаэўрапейскія саюзнікам.

Старэйшы дырэктар у пытантьнях Эўропы ў Радзе Нацыянальнай бясьпекі ЗША Чарлз Купчан заявіў, што «такім чынам адміністрацыя мае намер паслаць сыгнал адносна таго, што Злучаныя Штаты глыбока ўцягнутыя ў пытаньні бясьпекі рэгіёну, і мы будзем актыўна абмяркоўваць, якія крокі мы можам калектыўна зрабіць, каб палепшыць сытуацыю».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG