Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты Эўрапарлямэнту возьмуць удзел у круглым стале ў Менску


У панядзелак, 16 траўня, у Менску адбудзецца адкрыты круглы стол на тэму Эўрапейскай палітыкі суседзтва з удзелам дэпутатаў Эўрапарлямэнту і прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай супольнасьці.

З эўрапейскага боку ў круглым стале возьме ўдзел намесьніца старшыні фракцыі Эўрапейскай народнай партыі (EPP Group) Сандра Калніетэ, віцэ-прэзыдэнт ЭНП Дэвід МакАлістэр, сябра дэлегацыі ў Эўранэсьце Альбэрта Чырыё і старшыня дэлегацыі па сувязях зь Беларусьсю Богдан Здраеўскі. Таксама плянуецца ўдзел кіраўніцы прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Андрэа Віктарын.

Круглы стол ладзіцца правацэнтрысцкімі сіламі Беларусі (АГП, БХД, рух «За свабоду») сумесна з Эўрапейскай народнай партыяй і пройдзе ў рамках візыту прадстаўнікоў EPP Group у Беларусь.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG