Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На беларускай мяжы затрымалі расейскую праваабаронцу


Лілія Шыбанава

Лілія Шыбанава

У ноч на 13 траўня беларускія памежнікі зьнялі зь цягніка і затрымалі заснавальніцу расейскай Асацыяцыі некамэрцыйных арганізацый «У абарону правоў выбарцаў «Голас» Лілю Шыбанаву.

Пра гэта паведамляе Савет па правах чалавека пры прэзыдэнце Расейскай фэдэрацыі.

Затрыманьне адбылося на станцыі Гудагай, калі Шыбанава кіравалася зь Вільні ў Маскву празь Беларусь, каб узяць удзел у паседжаньні Савету па правах чалавека, прызначанага на 16 траўня.

На мяжы Шабанавай прапанавалі прайсьці асабісты дагляд, пасьля чаго яе мабільны тэлефон перастаў адказваць.

Асацыяцыя «Голас», якая займаецца маніторынгам выбараў, стала першай у Расеі некамэрцыйнай арганізацыяй, якую ў красавіку 2013 году прызналі «замежным агентам». У 2014 годзе яе ўключылі ў адпаведны рэестар Мін’юста. Ліля Шыбанава некалькі гадоў жыве па-за межамі Расеі.

Савет па правах чалавека мае намер зьвярнуцца да прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна, каб той выступіў у абарону сябра прэзыдэнцкага кансультатыўнага органу Лілі Шыбанавай, чые правы і законныя інтарэсы, на думку Савета, «былі груба парушаныя не патлумачанымі дзеяньнямі беларускіх уладаў».

XS
SM
MD
LG