Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пачынаюць будаўніцтва ракетнай базы ў Польшчы


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Сёньня адбудуцца ўрачыстасьці з нагоды пачатку будаўніцтва амэрыканскай ракетнай базы ў Рэдзікаве, што ў Паморскім ваяводзтве Польшчы.

У іх прыме ўдзел прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, міністар абароны краіны, а таксама прадстаўнікі адміністрацыі ЗША.

Будаўніцтва пачынаецца праз 8 гадоў пасьля падпісаньня адпаведнай дамовы паміж урадамі ЗША і Польшчы. Ракетная база мае паўстаць праз два гады.

Амбасадар ЗША ў Польшчы Пол Джонс паведаміў, што на гэтай базе будзе каля 200 амэрыканскіх вайскоўцаў.

База ў Рэдзікаве зьяўляецца часткай эўрапейскага антыракетнага шчыта, яшчэ адна база ў яго складзе паўстане ў Румыніі. Базы будуць бараніць саюзьнікаў ЗША ў выпадку магчымай агрэсіі,— паведамляе Польскае радыё.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG