Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус Ivan з ваўкамі не прайшоў у фінал Эўрабачаньня, Джамала — у фінале


Прадстаўнік Беларусі Ivan не патрапіў у фінал Міжнароднага конкурсу песьні «Эўрабачаньне-2016».

Гэта стала вядома па выніках другога паўфіналу, які адбыўся ўвечары 12 траўня ў Стакгольме.

Ivan выступаў пад пятым нумарам і выконваў песьню «Help you fly».

Фінал конкурсу адбудзецца ўвечары 14 траўня. У ім возьмуць удзел прадстаўнікі 26 краінаў: краіны так званай «Вялікай пяцёркі», якія стаялі ля вытокаў конкурсу (Вялікабрытанія, ФРГ, Гішпанія, Італія, Францыя), Швэцыя як гаспадар конкурсу і па 10 краінаў, адабраных у двух паўфіналах.

У першым паўфінале, які адбыўся 10 траўня, у дзясятку лепшых увайшлі ўдзельнікі з Аўстрыі, Азэрбайджану, Армэніі, Вугоршчыны, Нідэрляндаў, Кіпра, Мальты, Расеі, Харватыі і Чэхіі. У другім паўфінале кваліфікацыю пераадолелі выканаўцы з Латвіі, Грузіі, Баўгарыі, Аўстраліі, Украіны, Сэрбіі, Польшчы, Ізраілю, Літвы і Бэльгіі.

Букмэкеры ў гэтым годзе прадказваюць перамогу ў «Эўрабачаньні» Сяргею Лазараву з Расеі, другое месца аддаюць Джамале, украінцы крымска-татарскага походжаньня, якая пяе песьню пра дэпартацыю яе народу з Крыму ў 1944-м, на трэцім месцы ў рэйтынгу ідзе выканаўца Амір з Францыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG