Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Баранавічы: Мікола Чарнавус аштрафаваны на 6,3 мільёнаў. Супраць яго сьведчыў недзяржаўны журналіст


Мікола Чарнавус

Мікола Чарнавус

Баранавіцкі сябра партыі БНФ Мікола Чарнавус аштрафаваны на 30 базавых велічыняў (6,3 мільёнаў рублёў) за правядзеньне несанкцыянаванага пікету.

Як распавёў Свабодзе Мікола Чарнавус, суд адбываўся за акцыю 28 сакавіка, калі грамадзкі актывіст стаяў з плякатам супраць падвышэньня пэнсійнага ўзросту на плошчы Леніна ў Баранавічах:

«У судзе я выказаў недавер судзьдзі і хадайнічаў аб адводзе. Я не давяраю ёй таму што, быў далучаны да матэрыялаў справы пратакол, які складаў міліцыянт праз некалькі дзён пасьля 28 сакавіка, які там ня быў і мяне не бачыў. І я сам з матэрыяламі справы, з пратаколам ня быў азнаёмлены. Аднак, суд адбыўся і мяне аштрафавалі. Буду абскарджваць,» — кажа баранавіцкі апазыцыянэр.

Мікола Чарнавус дадаў, што быў зьдзіўлены, калі супраць яго ў судзе даваў паказаньні журналіст мясцовай недзяржаўнай газэты:

«Мы рыхтаваліся, будавалі лінію абароны, але зусім не чакалі, што незалежны журналіст будзе сьведчыць супраць мяне — дзе стаяў, што трымаў і гэтак далей».

Некалькі баранавіцкіх грамадзкіх актывістаў, распавёў Чарнавус, на салідарнасьць зь ім прыйшлі на суд у вышыванках.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG