Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіеў разрывае пабрацімскія адносіны з Масквой


Манумэнт Маці-Радзімы ў Кіеве

Манумэнт Маці-Радзімы ў Кіеве

Сталіца Ўкраіны ў аднабаковым парадку разрывае ўсе раней заключаныя з Масквой дамовы аб пабрацімстве, партнэрстве і супрацоўніцтве, паведаміў сакратар Кіеўскай гарадзкой рады Ўладзімір Пракопаў.

У лісьце за подпісам Пракопава, накіраваным у Маскву, гаворыцца, што гэта адбываецца ў сувязі " з ваеннай агрэсіяй РФ супраць Украіны, анэксіяй Крыму і акупацыяй часткі тэрыторый Данецкай і Луганскай абласьцей«. «Ніколі ня думаў, што калі-небудзь прыйдзецца падпісваць такія лісты», — напісаў Пракопаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

11 лютага 2016 году дэпутаты Кіеўскай гарадзкой рады прынялі
рашэньне, што Масква, Валгаград, Санкт-Пецярбург, Улан-Удэ,
Рэспубліка Комі і Махачкала больш не зьяўляюцца для Кіева гарадамі і
рэгіёнамі-пабрацімамі. Дэпутаты даручылі Кіеўскай гарадзкой
адміністрацыі зрабіць адміністрацыйныя і прававыя захады, каб спыніць дзеяньні двухбаковых дагавораў.

Пастаноўку гэтага пытаньня ініцыявалі дэпутаты партыі «Свабода».

XS
SM
MD
LG