Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць намесьніка кіраўніка крымска-татарскага Мэджлісу пачалі крымінальную справу


Ільмі Ўмераў
Ільмі Ўмераў

Яго падазраюць у «публічных закліках і дзеяньнях, накіраваных на зьмяненьне тэрытарыяльнай цэласнасьці Расеі».

Крымскае ўпраўленьне Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі завяло крымінальную справу ў дачыненьні да намесьніка кіраўніка забароненага ў Расеі Мэджлісу крымскіх татараў Ільмі Ўмерава. Пра гэта агенцтву ТАСС 12 траўня паведаміла пракурор анэксаванага Расеяй Крыму Натальля Паклонская. Яна заявіла, што Ўмерава падазраюць у публічных закліках і дзеяньнях, накіраваных на змяненьне тэрытарыяльнай цэласнасьці Расеі.

Паводле яе, такія заклікі прагучалі падчас выступу Ўмерава ў эфіры ўкраінскага тэлеканалу ATR ў сакавіку 2016 году, запіс якога потым апынуўся ў інтэрнэце. Цяпер Умерава даставілі ў Крымскае ўпраўленьне ФСБ.

Раней у чацьвер паведамлялася, што ў Бахчысараі паліцыя затрымала чацьвярых крымскіх татараў. Перад арыштам у іх дамах быў праведзены ператрус. Натальля Паклонская заявіла, што затрыманыя, нібыта зьяўляючыся членамі радыкальнай арганізацыі «Хізб ут-Тахрыр», вялі «антыканстытуцыйную дзейнасьць у выглядзе прапагандысцкай работы сярод насельніцтва». Прадстаўнік крымскіх татараў Заір Сьмядляеў назваў імёны затрыманых — Зеўры Абсеітаў, Рэмзі Меметаў, Рустэм Абільтараў і Энвер Мамутаў.

Сёньня ж Эўрапейскі парлямэнт заклікаў Эўразьвяз увесьці санкцыі супраць тых, хто меў дачыненьне да забароны Мэджлісу крымска-татарскага народу, і правесьці міжнароднае расьсьледаваньне парушэньня правоў чалавека на анэксаваным Расеяй паўвостраве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG