Лінкі ўнівэрсальнага доступу

І ў Расеі хочуць увесьці падатак на дармаедаў


Мінпрацы Расеі прапануе ўвесьці падатак на дармаедзтва.

«Калегі нашы зь Беларусі, можа, падзеляцца вопытам, у іх вельмі сур’ёзныя інавацыі адбыліся. Яны ўвялі так званы падатак на тых асобаў, якія знаходзяцца ў працаздольным узросьце, але не выплачваюць страхавыя ўнёскі, не занятыя ў працоўнай дзейнасьці. Яны на такі сур’ёзны крок пайшлі. Мы пакуль гэтую тэму абмяркоўваем, у іх такое рашэньне ўжо прынятае», — заявіў намесьнік міністра працы Расеі Андрэй Пудаў на міжнароднай канфэрэнцыі «Сацыяльнае страхаваньне».

Між тым, як заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў, у Крамлі не прымалася ніякіх рашэньняў па так званаму падатку на дармаедзтва. «Гэтае пытаньне — прэрагатыва ўраду. Якой-небудзь выпрацаванай або адзінай пазыцыі на гэты конт няма», — паведаміў Пяскоў.

Пазьней у прэс-службе Мінпрацы абверглі чуткі пра падрыхтоўку закона па падаткаабкладаньні дармаедаў, заявіўшы, што ведамства толькі абмяркоўвае магчымасьць легалізацыі занятасьці.

Беларусь пачала барацьбу з дармаедзтвам яшчэ пры канцы 2014 году. Прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка пагражаў стварыць для дармаедаў спэцыяльныя лягеры.

Цырк за дротам: «Ты тунеядзец, ты дармаед! Ты еў зашмат катлет»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:16 0:00

У красавіку 2015 году Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства».

У ліпені 2015 году законапраект аб вяртаньні пакараньня за дармаедзтва ўносіўся на разгляд Дзярждумы Расеі. На думку расейскага дэпутата Дзьмітрыя Гудкова, падатак на дармаедзтва прыняты ня будзе:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG