Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Дом Чыжа» (аўтар праекту Алег Ладкін) — гэта не эстэтычная праблема, як гэта было ня раз сказана ў апошнія дні.

З эстэтыкай у гэтай спаруды, у прынцыпе, усё ў парадку. Яна магла б стаць упрыгожваньнем любога спальнага мікрараёну Менску — Чыжоўкі, Серабранкі, Сухарава або Каменнай Горкі.

«Дом Чыжа» — гэта праблема культуры, прычым менавіта беларускай культуры. Пры пабудове гэтага гмаху былі зьнішчаныя аўтэнтычныя падмуркі роднага дому Максіма Багдановіча і сама магчымасьць яго аднаўленьня. Гмах Чыжа задавіў сабой Траецкае прадмесьце і амаль пазбавіў сэнсу далейшую рэгенэрацыю і рэстаўрацыю ў старым цэнтры нашай сталіцы.

Інвэстар і архітэктар «Дому Чыжа» вульгарна і дэманстратыўна ўварваліся ва ўжо пакалечаную прастору гістарычнага цэнтру, парушыўшы яго панараму і пэрспэктывы. Гэтае ўварваньне стала маніфэстам бескультур’я цяперашніх уладаў гораду і краіны, сымбалем астатняга разбурэньня беларускай культуры.

Стаў «Дом Чыжа» і сымбалем нізкай культуры правапрымяненьня, даўно вядомай па выразе «закон что дышло...» — пры яго пабудове было груба парушана заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

Жыцьцё ў «Доме Чыжа», такім чынам, можа стаць і асалодай, і пакутай.

Усё залежыць ад прыярытэтаў.

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

  • 16x9 Image

    Сяргей Абламейка

    Сяргей Абламейка нарадзіўся ў Менску. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў сьлесарам на МАЗе, выкладаў гісторыю ў школе, быў навуковым супрацоўнікам Музэю народнай архітэктуры і побыту, пасьля Скарынаўскага цэнтру. На «Свабодзе» – зь верасьня 1990 году, з траўня 1995 году – у Празе. Пісьменьнік, гісторык, журналіст.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG