Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ: няма падстаў выпусьціць Чыжа


Юры Чыж

Юры Чыж

Старшыня КДБ Валеры Вакульчык заявіў журналістам у Палаце прадстаўнікоў, што мера стрыманьня для бізнэсмэна Юрыя Чыжа мяняцца ня будзе.

«Сьледзтва [па справе Юрыя Чыжа] працягваецца. Там ёсьць шмат пытаньняў. Няма нават блізка падстаў [адпусьціць яго пад падпіску аб нявыезьдзе]», — сказаў Вакульчык, паведамляе TUT.by.

Ён таксама абверг інфармацыю пра тое, што бізнэсмэна ў СІЗА КДБ трымаюць у асаблівых умовах.

«У нас да ўсіх аднолькавае стаўленьне. Усе роўныя перад законам», — сказаў кіраўнік КДБ.

Вакульчык дадаў, што працягваецца сьледзтва і ў дачыненьні да бізнэсоўца Яўгена Баскіна. Паводле ягоных слоў, Баскін яшчэ не кампэнсаваў шкоду.

Старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч, у сваю чаргу, паведаміў пра іншыя крымінальныя справы. Паводле ягоных слоў, СК пакуль не прад’яўляў канчатковыя абвінавачаньні экс-міністру гандлю Валянціну Чаканаву і былому намміністра сельскай гаспадаркі Васілю Півавараву. Наскевіч ня стаў называць магчымыя тэрміны правядзеньня расьсьледаваньня па справе Чаканава, бо тут «вялікі ўплыў аказвае выкананьне даручэньня па аказаньні прававой дапамогі расейскімі калегамі», паведамляе БелаПАН.

XS
SM
MD
LG