Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як чужое тэлебачаньне мяняе сьвядомасьць і мову зносін


У сяле Мундуз ў Кыргызстане нельга злавіць дзяржаўныя кіргіскія тэлеканалы. Вяскоўцы неаднаразова спрабавалі наладзіць антэны і выпрабавалі, здаецца, усё. Але ніводзін дзяржаўны канал па-ранейшаму ня ловіцца. Пра тое, што адбываецца ў краіне, у Мундузе даведваюцца па-старому — з размоваў з суседзямі.

Затое ў вёсцы добра паказваюць амаль два дзясяткі узбэцкіх каналаў. І хоць узбэцкую мову вясковыя дзеці спэцыяльна не вучылі, на гэтай мове ў вёсцы размаўляюць амаль усе. Слухаюць узбэцкую музыку і са сьмехам распавядаюць знакамітую на ўвесь Кыргызстан гісторыю, пра тое, што калі ў школьніка ў Мундузе спытаць, хто цяпер прэзыдэнт рэспублікі, яны адкажуць: «Іслам Карымаў».

«Нашы дзеці сутыкаюцца зь цяжкасьцямі ў вывучэньні гісторыі праз тое, што глядзяць узбэцкія каналы. Яны проста блытаюцца», — скардзіцца жыхарка Мундузу.

«Калі была б антэна, якая ловіць нашы каналы, я за яе ўтрая даражэй заплаціў», — прызнаецца яе аднавясковец.

Самыя прасунутыя жыхары Мундузу спрабавалі падключыць лічбавае тэлебачаньне. Але нават бясплатныя цюнэры, раздадзеныя ўрадам, злавілі толькі узбэцкія хвалі. Жыхар Мундузу Бакыт кажа, што пасьля гэтага ён пайшоў і купіў парабалічную антэну: цяпер у яго доме глядзяць толькі расейскія каналы.

«Лепш дзецям вучыць расейскую, тады яны хаця б змогуць працаваць у Расеі», — кажа ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG