Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі нацыянальны кангрэс прызначаны на 15 траўня ў Менску ля помніка Янку Купалу


Прэс-канфэрэнцыя напярэдадні Беларускага нацыянальнага кангрэсу. На фота (зьлева направа) Мікалай Статкевіч, Уладзімер Някляеў, Генадзь Фядыніч, Вячаслаў Сіўчык. Менск, 12 траўня 2016 году

Прэс-канфэрэнцыя напярэдадні Беларускага нацыянальнага кангрэсу. На фота (зьлева направа) Мікалай Статкевіч, Уладзімер Някляеў, Генадзь Фядыніч, Вячаслаў Сіўчык. Менск, 12 траўня 2016 году

Устаноўчая сэсія Беларускага нацыянальнага кангрэсу пройдзе а 12-й гадзіне 15 траўня ў Менску ля помніка Янку Купалу.

Мікалай Статкевіч заявіў, што сябрам аргкамітэту кангрэсу было адмоўлена ў прадстаўленьні памяшканьня. Паводле ягоных слоў, літаральна ўчора яны абышлі 13 памяшканьняў у Менску, і ва ўсіх выпадках кіраўніцтва заяўляла, што на бліжэйшы час усё занята.

«Такім чынам, мы маем справу з палітычным рашэньнем уладаў, накіраваным на зрыў кангрэсу», — кажа Статкевіч.

Але ён падкрэсьлівае, што ўстаноўчая сэсія кангрэсу ўсё роўна пройдзе.

Статкевіч заклікае ўсіх прыходзіць 15 траўня да помніка Янку Купалу а 12-й гадзіне, каб падтрымаць дэлегатаў кангрэсу, «падтрымаць нашу барацьбу». Палітык таксама заклікае прыходзіць эўрапейскіх дыпляматаў, каб яны самі пабачылі, ці ёсьць пазытыўныя зьмены ў палітыцы беларускіх уладаў.

Уладзімер Някляеў сказаў, што ўстаноўчая сэсія кангрэсу, такім чынам, фактычна ператвараецца ў несанкцыянаванае мерапрыемства, і яны разумеюць, што наступствам гэтага можа быць адміністрацыйная адказнасьць удзельнікаў.

Правядзеньне кангрэсу дэмсіл з мэтай кансалідацыі апазыцыі ініцыявала 17 сьнежня мінулага году група грамадзкіх дзеячаў. На наступны дзень Мікалай Статкевіч, Уладзімер Някляеў і Станіслаў Шушкевіч абвясьцілі пра стварэньне аргкамітэту па падрыхтоўцы кангрэсу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG