Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тонкая інтэрпрэтацыя


Фатаграфія брытанскай акторкі Вэсты Тылі, пераапранутай мужчынам (канец 19 стагодзьдзя).

Фатаграфія брытанскай акторкі Вэсты Тылі, пераапранутай мужчынам (канец 19 стагодзьдзя).

У адзін зь беларускіх крызысаў апошняга часу быў значна «вышчарбіўся» звыклы асартымэнт тытунёвых вырабаў. Дайшло да таго, што моцны пол стаў прыхавана паліць тонкія — выключна дамскія, як лічылася тады — цыгарэты.

Але піжоністыя маладзёны ўсё-ткі здолелі давесьці: тонкая цыгарэта паказвае на пэўную вытанчанасьць манер, а не на прыналежнасьць спадара да супольнасьці, якую тут далёка ня ўсе паважаюць...

І таму-сяму зь дзецюкоў і мужчын інтэрпрэтацыя спадабалася настолькі, што, нягледзячы на ўжо даволі насычаны асартымэнт, яны паляць тонкія і дагэтуль — як вунь той пажылы бітламан ля адчыненых дзвярэй крамы.

Ігар Канановіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG