Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьляродавы адпачынак для бацькі: чэскі ўрад далучаецца да эўрапейскай практыкі


Пасьля нараджэньня дзіцяці яго бацька будзе мець права на тыдзень аплачанага адпачынку. Урад Чэхіі сёньня прагаласаваў за адпаведны праект закону і накіраваў яго ў парлямэнт.

Аргумэнтам было ўмацаваньне повязі бацькі з дзіцем і патрэба асаблівага клопату пра маці ў пасьляродавы час. Раней бацькі звычайна бралі адпачынак за свой кошт. Чэскі ўрад прапануе ім тыдзень адпачынку з аплатай 70 працэнтаў заробку, у выпадку, калі бацькі выплачваюць унёскі ў фонд бальнічнага страхаваньня. Паводле міністра працы і сацыяльага забесьпячэньня Міхаэлы Марксавай, падобная практыка існуе ў 23 краінах Эўразьвязу, у тым ліку ў Вялікабрытаніі, Гішпаніі, Францыі, Вугоршчыне ці Польшчы.

У Чэхіі таксама існуе практыка, што адпачынак па догляду за дзіцем да чатырох гадоў могуць мець як маці, так і бацька. Родзічы могуць выбраць працягласьць дэкрэту — 1, 2, 3 або ўсе 4 гады. Чым карацейшы дэкрэт, тым вышэйшая будзе штомесячная дапамога ад дзяржавы. Рэч у тым, што на ўвесь дэкрэт (незалежна ад яго працягласьці) выдзяляецца аднолькавая сума дапамогі — 220 тысяч крон (прыблізна $9300), якая дзеліцца на 12, 24, 36 ці 48 месяцаў.

XS
SM
MD
LG