Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 12 траўня: закладка Алеі сакуры, выбары самай прыгожай мэдсястры


Цьвіце сакура.
Цьвіце сакура.

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Працягнецца візыт у Менск прэзыдэнта Туркмэністану Гурбангулы Бердымухамедава. У Нацыянальным мастацкім музэі да гэтага прымеркаваная выстава «Мастацтва Туркмэністану».

Цырымонія закладкі Алеі сакуры пройдзе ў менскім парку Дружбы народаў. Яна прымеркаваная да 30-годзьдзя Чарнобыльскай катастрофы і 5-годзьдзя аварыі на японскай станцыі Фукусіма. Удзел бярэ пасольства Японіі. 120 саджанцаў сакуры падаравала японская кампанія. Пачатак у 14:00.

«Які бізнэс удалося вырасьціць у Беларусі за 25 гадоў незалежнасьці?» —круглы стол на гэтую тэму з удзелам бізнэсоўцаў і экспэртаў пройдзе ў сталічным гатэлі «Эўропа» (пачатак а 19-й).

У Гомелі выберуць самую прыгожую мэдсястру. Конкурс пройдзе ў абласным клінічным кардыялягічным цэнтры. Удзельніцы будуць дэманстраваць на подыюме ня толькі свае вабноты і здольнасьці, але і дызайнэрскае адзеньне, у тым ліку зь лёну.

Сёньня адзначаецца Міжнародны дзень мэдсёстраў.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1364 — заснаваны Ягелонскі ўнівэрсытэт у Кракаве.

1775 — у Горадні заснавана Вышэйшая мэдычная акадэмія.

1833 — нарадзіўся Бэнэдыкт Дыбоўскі, заоляг, прыродазнавец, лекар, публіцыст, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гг.

1909 — нарадзіўся Язэп Найдзюк, беларускі нацыянальны дзяяч, выдавец.

1935 — памёр Юзаф Пілсудзкі, польскі вайсковы і палітычны дзяяч, першы кіраўнік незалежнай Польшчы. Нарадзіўся 5 сьнежня 1867 году ў вёсцы Зулаў Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, у шляхецкай сям’і. У дзяцінстве вызначаў сябе ў якасьці ліцьвіна, а паводле некаторых зьвестак — і беларуса. У часе свайго візыту ў Менск у верасьні 1919 году выступаў тут па-беларуску, але перспектывы беларускай незалежнай дзяржавы ўспрымаў скептычна, больш схіляючыся да аднаўленьня ВКЛ. Пасьля Рыскай дамовы і далучэньня Заходняй Беларусі да Польшчы пры падтрымцы Пілсудзкага ў Бярозе-Картузскай быў створаны канцэнтрацыйны лягер.

1940 — Нямеччына напала на Францыю ў Другой Сусьветнай вайне.

1954 — Беларуская ССР прынятая ў ЮНЭСКА, арганізацыю Аб’яднаных нацый у пытаньнях асьветы, навукі і культуры.

1993 — Беларусь устанавіла дыпляматычныя адносіны з Альбаніяй.

2015 — кіраўнікі Беларусі і Кітаю наведалі пляцоўку індустрыяльнага парку пад Смалявічамі і пакінулі свае подпісы на пляне разьвіцьця парку.


ЦЫТАТА

Набыў ракаўку.
Цяпер я — не самотны.
Гавару з морам

* * *

Над Фудзіямай -
драконы бліскавіцаў.
Цьвіце сакура.

* * *

Пацеркі пэрлаў -
сьлёзы асірацелых
рыбацкіх удоў.

Максім Танк. Хоку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG