Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі павысілі пэнсійны ўзрост дзяржаўным службоўцам


Дзяржаўная дума Расеі 11 траўня прыняла адпаведны закон у трэцім чытаньні. Ён прадугледжвае паступовае, штогод на паўгоду, павышэньне пэнсійнага ўросту чыноўнікам.

Для мужчын гэта будзе 65, а для жанчын — 63 гады. Таксама прадугледжваецца паступовае павелічэньне з 15 да 20 гадоў мінімальнага стажу дзяржаўнай грамадзянскай службы, што дае права на прызначэньне пэнсіі за выслугу гадоў. Пры гэтым прадугледжваецца плаўны пераход штогод па паўгоду да 20 гадоў.

Акрамя таго, павялічваецца мінімальная працягласьць выкананьня паўнамоцтваў дэпутата Дзярждумы і члена Савета Фэдэрацыі для атрыманьня права на даплату да страхавой пэнсіі па старасьці. Раней, каб атрымаць даплату ў памеры 55% дастаткова было працаваць адзін год, па новым законе — пяць. Павялічваецца і тэрмін выкананьня паўнамоцтваў, неабходны для атрыманьня выплаты ў павышаным памеры — 75% — раней гэта было «больш за тры гады», па новым законе — «10 гадоў і больш».

Закон уводзіцца ў дзеяньне з 1 студзеня 2017 году.

Тэма павышэньня пэнсійнага ўзросту ў Расеі апошнім часам падымаецца на ўзроўні ўраду. Так, міністр эканамічнага разьвіцьця Аляксей Улюкаеў заявіў у сакавіку, што рашэньне пра павышэньне пэнсійнага ўзросту трэба абвясьціць да канца 2016 году. Пакуль што ў Расеі пэнсійны ўзрост для астатніх грамадзян застаецца ранейшым: 55 гадоў для жанчын і 60 для мужчын.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG