Лінкі ўнівэрсальнага доступу

WhatsApp запрацаваў на настольных кампутарах


Мэсэнджэр перастаў быць выключна мабільным, набраўшы за 6 год мільярд карыстальнікаў.

Мабільны мэсэнджэр WhatsApp, самая папулярная ў сьвеце праграма для перапіскі, выйшаў у вэрсіях для настольных кампутараў на Windows (вэрсія 8 і навейшыя) і Mac OS X (10.9 і навейшыя). «Настольная» праграма сынхранізаваная з мабільнай вэрсіяй, паведамленьні з адной прылады адлюстроўваюцца на іншай.

У лютым 2016 году аўдыторыя WhatsApp пераваліла за мільярд карыстальнікаў, актыўных штомесяц. Сьледам за ім ідзе Facebook Messenger з 900 млн, кітайскія QQ Mobile і WeChat з 852 млн і 697 млн адпаведна. За кітайцамі — Skype эстонскага паходжаньня з 300 млн і Viber зь беларуска-ізраільскімі каранямі з 249 млн.

WhatsApp нямала крытыкавалі за «дзіравасьць» сыстэмы бясьпекі, але нядаўна мэсэнджэр уключыў поўнае шыфраваньне паведамленьняў. Зьмест ліставаньня цяпер недасяжны для сэрвэра — яго бачаць толькі самі ўдзельнікі гутаркі. Гэта наблізіла WhatsApp, хоць і не абсалютна, да самых бясьпечных праграмаў для абмену паведамленьнямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG