Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка — прэзыдэнту Туркмэністану: мы паволі пачынаем пазычаць усё лепшае ў вас


Цырымонія афіцыйнай сустрэчы прэзыдэнта Туркмэністану Гурбангулы Бердымухамедава ў Палацы Незалежнасьці ў Менску

Цырымонія афіцыйнай сустрэчы прэзыдэнта Туркмэністану Гурбангулы Бердымухамедава ў Палацы Незалежнасьці ў Менску

Аляксандар Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў плянуюць абмеркаваць ня толькі двухбаковае супрацоўніцтва, але і сытуацыю ў сьвеце.

Пра гэта заявіў Лукашэнка на перамовах з прэзыдэнтам Туркмэністану Гурбангулы Бердымухамедавым у Менску, перадае БЕЛТА.

Лукашэнка заявіў, што рады чарговы раз вітаць на беларускай зямлі туркмэнскага лідэра. І дадаў, што заўсёды рады бываць на туркмэнскай зямлі.

«Мяне заўсёды дзівіць навізна ў Ашгабадзе, і мы паволі пачынаем пазычаць усё лепшае ў вас. У той жа час мы гатовыя і дзелімся з вамі сваім перадавым досьведам», — сказаў ён.

Лукашэнка падкрэсьліў важнасьць прыезду ў Менск Бердымухамедава. Ён адзначыў, што на перамовах трэба будзе разгледзець двухбаковае супрацоўніцтва, а таксама «сытуацыю ў сьвеце і тое, як яна ўплывае на беларуска-туркмэнскія адносіны і што нам трэба зрабіць яшчэ, каб пераадолець тыя нэгатыўныя зьявы, якія ўплываюць на нас, і не дапусьціць большага ўплыву на нашы краіны».

Гурбангулы Бердымухамедаў, у сваю чаргу, зьвярнуў увагу на тое, што Беларусь і Туркмэністан маюць падобныя пазыцыі на міжнароднай арэне ў пытаньні неабходнасьці забесьпячэньня стабільнасьці і бясьпекі. Бердымухамедаў таксама прапанаваў Лукашэнку наведаць Туркмэністан з афіцыйным візытам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG