Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алексіевіч віншуе Саўчанку з 35-годзьдзем: Веру, што мы хутка пабачымся


Надзея Саўчанка, Сьвятлана Алексіевіч, каляж

Надзея Саўчанка, Сьвятлана Алексіевіч, каляж

Сёньня спаўняецца 35 год украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы. Яна чакае ў расейскай турме абмену на захопленых на тэрыторыі Ўкраіны ў палон вайскоўцаў расейскага Галоўнага выведнага ўпраўленьня Аляксандрава і Ярафеева.

З днём нараджэньня Саўчанку павіншавала нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч:

«Дарагая Надзея! Заўжды памятай, што мы з табой, — гаворыцца ў віншаваньні, перададзеным у „Нашу Ніву“. — А яшчэ хачу сказаць, што ў цябе цудоўная мама, зь якой мы нядаўна сустрэліся ў Кіеве. Веру, што мы хутка сустрэнемся, Надзея!» — напісала Сьвятлана Алексіевіч.

Сьвятлана Алексіевіч ня раз выказвалася ў падтрымку Саўчанкі, называла прысуд ёй «варʼяцтвам», а саму вайскоўку — украінскай Жаннай дʼАрк.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG