Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча адмяніла працэдуру перасяленьня ўцекачоў, якія знаходзяцца ў Італіі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Працэс перасяленьня ў Польшчу ўцекачоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Італіі, ануляваны.

Пра гэта паведаміла сёньня польскае міністэрства ўнутраных спраў. «Прычына ў тым, што нам не ўдалося дасягнуць дастатковага ўзроўню гарантый бяспекі, штозьяўляецца прыярытэтам для польскага ўраду», — адзначылі ў ведамстве, патлумачыўшы, што «не было магчымасьці адпаведным чынам праверыцькандыдатаў», пацьвердзіць іх асобу.

Як адзначылі ў міністэрстве, аналягічная праблема — немагчымасьць праверкі — паўстала і ў кантактах з Грэцыяй, адкуль таксама павінны былі разьмяркоўвацца ўцекачы.

У рамках эўрапейскай праграмы размяшчэньня ўцекачоў, якія прыбылі ў Эўразьвяз, Польшча летам мінулага года абавязалася прыняць на сваёй тэрыторыі сем тысяч бежанцаў на працягу двух гадоў.

Пакуль польскія ўлады дэкляравалі гатоўнасьць разьмясціць сёлета толькі 400 чалавек. Першыя 100, з іх — 65 з Грэцыі і 35 з Італіі — павінны былі прыбыць у краіну ўжо ў сакавіку, аднак пасля тэрактаў у Брусэлі прэм’ер-міністр Польшчы Бэата Шыдла заявіла, што краіна пакуль не гатовая прымаць мігрантаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG