Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рэвалюцыя квяцістай капусты»: літоўцы зьбіраюцца байкатаваць крамы


Галоўка квяцістай капусты за тры з паловай эўра спарадзіла буру незадавальненьня. Пасьля таго, як фота гэтай пакупкі з супермаркету Maxima патрапіла ў сацыяльныя сеткі, сто тысяч карыстальнікаў паабяцалі на працягу трох дзён байкатаваць усе крамы ў Літве.

З 1 студзеня 2015 года Літва перайшла на эўра. Адзін эўра на момант пераходу каштаваў 3,5 літа. Цэлы год цэны ў гандлёвых сетках трымаліся на ранейшым узроўні, але потым раптам рэзка ўзьляцелі. Як кажуць пакупнікі, цэннікі ў крамах засталіся з тымі ж лічбамі, як у літах, толькі цяпер там паказваюцца эўра.

За апошні месяц гародніна падаражэла ў Літве на 18%, а квяцістая капуста — на 60%. Літоўцы, як і беларусы, прызвычайваюцца езьдзіць па харчы ў суседнюю Польшчу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG