Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі бюст Сталіна прастаяў менш за суткі


Бюст Сталіна ў вёсцы Атэні

Бюст Сталіна ў вёсцы Атэні

У Грузіі, у вёсцы Атэні, што непадалёк ад Горы, мясцовыя жыхары 9 траўня вярнулі на пастамэнт бюст Сталіна, аднак уначы ён быў абліты чырвонай фарбай.

Мясцовыя ўлады дэмантавалі бюст, але не таму, што ён быў пашкоджаны, а перадусім таму, што ў Грузіі помнікі савецкім дзеячам, у тым ліку Сталіну, забароненыя законам.

Некаторыя мясцовыя жыхары выказвалі незадавальненьне дэмантажом бюста і называлі гэта абразай Сталіна і вэтэранаў. Аднак ніхто працы не перашкаджаў.

Бюст Сталіна стаяў у цэнтры вёскі Атэні больш за 70 гадоў і быў зьнесены ў 2009 годзе.

У Грузіі прыняты закон, які забараняе савецкую сымболіку і прыроўнівае яе да нацысцкай. Ён прадугледжвае дэмантаж адпаведных выяў на грамадзкіх будынках, а таксама зьмену тапонімаў.

Кантролем займаецца камісія пры грузінскім Міністэрстве ўнутраных спраў. Аднак, як прызнае, адзін з сябраў камісіі Леван Бердзенішвілі, закон працуе слаба, а грамадзкасьць праяўляе ў гэтай праблеме пасыўнасьць.

XS
SM
MD
LG