Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі затрымалі аўганцаў і пакістанца. Паліцыя падазрае іх у падрыхтоўцы тэрактаў


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Двое маладых аўганцаў былі арыштаваныя ў італьянскім горадзе Бары. Іх падазраюць у плянаваньні тэрактаў у Італіі, Францыі і Вялікабрытаніі.

Паводле інфармацыі сьледчых, яны зьяўляюцца сябрамі злачыннай групоўкі, зьвязанай з Ісламскай дзяржавай.

Як заявіў пракурор Рабэрта Росі, пакуль няма доказаў, што нейкі напад маў адбыцца ў хуткім часе, аднак ясна, што яны рыхтваліся. Паліцыя знайшла ў тэлефонах затрыманых выявы зброі, а таксама відэа і фатаграфіі, якія пацьвярджаюць іх намеры.

Асобы двух затрыманых у Бары вядомыя — гэта 23-гадовы Хакім Насір, падазраваны ў міжнародным тэрарызме, і 29-гадовы Гулістан Ахмадзай, які, паводле вэрсіі следзтва, дапамагаў незаконна перавозіць мігрантаў. Абодва яны атрымалі від на жыхарства ў Італіі з гуманітарных прычынаў. Паліцыя паведаміла, што яшчэ трое падазраваных знаходзяцца ў вышуку.

Пазьней было паведамлена пра арышт аднаго з гэтых траіх — падазраванага ў незаконнай перавозцы мігрантаў пакістанца Зульфікара Амджада.

XS
SM
MD
LG