Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура Мюнхена: чалавек, які напаў на людзей з нажом, псыхічна хворы


Месца нападу ў Мюнхене

Месца нападу ў Мюнхене

Мужчына, які напаў на пасажыраў на вакзале ў горадзе Графінг ў Баварыі, псіхічна нездаровы, заявілі ў пракуратуры Мюнхена. Паводле агенцтва ДПА, пакуль няма ніякіх доказаў таго, што нападнік належыць да якой-небудзь тэрарыстычнай групоўкі.

У мюнхенскай пракуратуры таксама падкрэслілі, што высвятляюць, ці праўдзівыя паведамленьні відавочцаў пра тое, што ён крычаў «Алах Акбар». Удакладняецца, што мужчына падчас нападаў рабіў «палітычна
матываваныя заявы».

Як паведамлялася раней, у выніку нападу на вакзале адзін чалавек загінуў і трое атрымалі сур’ёзныя нажавыя раненьні. Паліцыі ўдалося затрымаць меркаванага злачынцу. Па дадзеных уладаў, гэта 27-гадовы грамадзянін Нямеччыны, які жыве ў зямлі Гесэн.

XS
SM
MD
LG