Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Нажавы тэракт» у Мюнхэне: адзін забіты, тры параненыя


Мужчына з нажом каля пятай гадзіны раніцы мясцовага часу напаў на пасажыраў электрычкі на вакзале ў Графінгу непадалёк ад Мюнхэну ў Нямеччыне. Ён сур’ёзна параніў чатырох чалавек. Адзін з параненых памёр.

Мужчына з нажом каля пятай гадзіны раніцы мясцовага часу напаў на пасажыраў электрычкі на вакзале ў Графінгу непадалёк ад Мюнхэну ў Нямеччыне. Ён сур’ёзна параніў чатырох чалавек. Адзін з параненых памёр.

Пры нападзе, як сьцьвярджаюць сьведкі, чалавек з нажом выкрыкваў «Алах Акбар».

Сайт Sueddeutsche.de са спасылкай на мэра Графінгу Анжаліку Обжрмаер пацьвярджае, што нападнік быў грамадзянінам Нямеччыны, але афіцыйнай інфармацыі пра ягонае веравызнаньне і паходжаньне пакуль няма.

Па дадзеных уладаў, які нападаў — малады чалавек 27 гадоў, ураджэнец Эсэна. У яго раней не было прывадаў у паліцыю, ён нарадзіўся ў Нямеччыне і не паходзіць зь сям’і мігрантаў. Аб ягоным веравызнаньні і матывах паліцыя пакуль нічога не паведамляе. Сувязі нападніка з «Ісламскай дзяржавай» нямецкая паліцыя пакуль не ўстанавіла.

Bild са спасылкай на экспэрта ARD па тэрарызму Хольгера Шміта мяркуе, што мужчына можа быць наркаманам або псыхічна хворым.


Папярэдні буйны тэракт у Эўропе адбыўся ў Бруселі 22 сакавіка. У аэрапорце Брусэлю адбыліся два выбухі, а прыкладна праз гадзіну трэці выбух здарыўся ў мэтро каля станцыі «Маэльбек». Тады загінуў 31 чалавек, каля 270 былі параненыя. Адказнасьць за гэтыя тэракты ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».

XS
SM
MD
LG