Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бразылія не змагла правесьці імпічмэнт непапулярнай прэзыдэнткі Русэф


Дылма Русэф

Дылма Русэф

Працэдуру імпічмэнту праводзілі з парушэньнямі, таму справу прэзыдэнткі мусяць вярнуць на паўторнае галасаваньне.

Новы сьпікер ніжэйшай палаты парлямэнту Бразыліі Валдзір Мараньяу абвясьціў аб скасаваньні працэдуры імпічмэнту супраць прэзыдэнткі краіны Дылмы Русэф. Цяпер прыхільнікам імпічмэнту, калі Вярхоўны суд не скасуе рашэньне сьпікера, давядзецца выносіць пытаньне на паўторнае галасаваньне праз ранейшыя парушэньні ў працэдуры: прэзыдэнтцы не далі права абараніць сябе напярэдадні галасаваньня, а многія дэпутаты загадзя абвясьцілі аб тым, як будуць галасаваць.

«Палітычная мітусьня ў Бразыліі ператварылася ў фарс», — камэнтуе скасаваньне працэдуры The Guardian. На галасаваньні 17 красавіка больш за дзьве траціны дэпутатаў ніжэйшай палаты прагаласавалі за адстаўку Русэф, на наступным галасаваньні, якое мае прайсьці ў сераду, нават сябры Партыі працоўных, да якой належыць Русэф, ня вераць у перамогу прэзыдэнткі.

Русэф — крайне непапулярны палітык, яе рэйтынг больш за год знаходзіцца ў раёне 10-15%. Супраць Русэф і некаторых ейных паплечнікаў вядзецца расьсьледаваньне адносна выкарыстаньня ў выбарчай кампаніі 3,8 млрд даляраў, атрыманых праз махлярскія схемы. Адстаўка Русэф можа пакласьці канец 13-гадоваму праўленьню левай Рабочай партыі. Мараньяу, які спыніў працэдуру імпічмэнту, сам падазраецца ў карупцыі, супраць яго самога вядзецца расьсьледаваньне, а дзясяткі ягоных калегаў-палітыкаў ужо трапілі за краты.

XS
SM
MD
LG