Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш няма


Карл Шпіцвэг, «Суботні надвячорак» (1870)

Карл Шпіцвэг, «Суботні надвячорак» (1870)

Скрып, скрып, скрып... Мiма майго акна кожны дзень, зь дзiўнай пунктуальнасьцю, праяжджае сусед па вулiцы. Ровар такi ж старэнькi, як i яго гаспадар. Яны заўсёды разам, як адзiнае цэлае. Я ужо так прызвычаiлася да гэтага павольнага, мернага i абавязковага ў пэўны час парыпваньня, што мiжволi чакала яго зьяўленьня кожны раз. Год, два, тры...

Але аднойчы я не пачула звыклага «скрып, скрып...» I на другi дзень, i на наступны... А потым я даведалася, што iх разлучыла сьмерць. Цяпер старэнькi ровар, самотны i маўклiвы, стаiць у закiнутым усiмi хляве.

Як-быццам я таксама нешта страцiла ў сваiм жыцьцi.

Вікторыя Грыніна

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG